Заместитель генсекретаря ООН извинился за нанесенный ущерб имиджу Беларуси

Недоступен ни однин перевод.

Как отмечают эксперты, извинения со стороны ООН являются крайне редким явлением, если не единственным за последние несколько лет. Признания неправомерности предъявляемых обвинений руководством ООН, свидетельствуют как о профессиональном подходе к соблюдению решений СБ ООН со стороны правительственных структур, так и о высоком уровне белорусской дипломатии. В связи с этим белорусы США искренне поздравляют временного поверенного Беларуси при ООН Зою Колонтай и желают ей дальнейших успехов в защите национальные интересов на международной арене.

 

Подробнее ... Заместитель генсекретаря ООН извинился за нанесенный ущерб имиджу Беларуси  

Ад рэдактара...

PDFПечатьE-mail

Недоступен ни однин перевод.

Добры дзень, паважаныя чытачы!
Перад Вамі новы нумар нашай газеты, які пабачыў свет пасля доўгага перапынку. Працяглая паўза тлумачыцца ўмовамі нашага дыяспаральнага бытавання, калі кожны некамерцыйны праект патрабуе наяўнасці трох, як мінімум, умоваў для рэалізацыі: натхнення, вольнага часу і сродкаў.
Перыяд маўчання паказаў, што наша сціплая газета пакінула свой адметны след і не засталася забытая. Нашы колішнія чытачы і сябры памятаюць пра нас. У свой час мы атрымалі водгукі з Беларусі, з Расіі, ад прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў ЗША, Канадзе Літве, Латвіі, Чэхіі, Эстоніі. Гэта былі віншаванні, пажаданні, матэрыялы да друку, і нават падарункі. З сумам прыходзіцца ўсведамляць, што сыйшоў з жыцця наш добразычлівец, актыўны дзеяч беларускай дыяспары ў Літве Лявон Мурашка, які перад апошнім днём даслаў нам цудоўны падарунак: важкі том пад назвай "Православная Церковь в Литве».


Наша выданне ад самога пачатку не задумвалася як сродак бягучых навін, бо забяспечыць адпаведную перыядычнасць у нашых дыяспаральных аматарскіх умовах былоб фактычна немагчыма, але найперш плошча для друкаваных рэфлексій з дыяспаральнага бытавання, дыскусій, апавяданняў, эсэ, рэпартажаў, ды іншых матэрыялаў, у меншай ступені залежных ад часу. І таму зразумела і натуральна, што інтарэс да газеты выявіўся найперш з боку нашай дыяспары, як найбольш адпаведнай нашаму выданню аўдыторыі па кантэксце і фармаце. Зусім невыпадкова і геаграфія разсылкі нашага выдання атрымалася даволі шырокая  ажно да Сібіры, Далёкага Ўсходу і Паўднёвай Амерыкі.
Прамінулы з апошняга нумару час мы, людзі, згуртаваныя вакол нашай газеты, не сядзелі склаўшы рукі. У нас ёсць усе падставы меркаваць, што кожны з нас рабіў па свойму сваю карысную працу, датычную да Беларусі. Нашы кантакты, размовы, узаемныя інтарэсы ўрэшце матэрыялізуюцца ў новы нумар, 8ты па ліку.
Часткова гэты нумар быў падрыхтаваны ўжо даўно, але не пабачыў свет з прычыны часовага спынення выдання. Некаторыя з матэрыялаў мы палічылі патрэбным пакінуць у нумары, палічўшы іх дагэтуль актульнымі. У бліжэйшых планах рэдакцыі стварэнне інтэрнэтпартала з архівам папярэдніх выпускаў газеты, некаторыя з якіх засталіся ўжо ў лічаных экземплярах.
У міжчассі не забыліся пра нас і нашы апаненты, перш за ўсё з атачэння скандальна вядомага фатографа і вершатворцы без пэўнага месца жыхарства Зянона Пазьняка, якія бадай што ўжо як 10 год акалочваецца ў ваколіцах НьюЙорка і выступае ў ролі адмысловага экзыльнага "ратавальніка беларускага народу ад варожай акупацыі". Як той казаў, уратаваў не шмат, але звягі нарабіў. Ужо на самым пачатку выхаду нашай газеты Зянон Станіслававіч нас шчыра папярэдзіў, што, маўляў, у нас "будуць праблемы". Па руках асабліва заслужаных нацыяналпатрыётаў неўзабаве нават пайшла гуляць нейкая "Аналітычная запіска", адмыслова прысвечаная нашай газеце з поўным разборам надрукаваных матэрыялаў і калькуляцый суадносін рускай і беларускай моваў на прадмет дыскрымінацыі. З тае пары ажно да нядаўняга часу ў поўнай адпаведнасці свайму абяцанню асабіста З.Пазняк з групай верных прыхільнікаўсікафантаў выпырснулі ці мала мутных патокаў у выглядзе праклёнаў і славесных іспражненняў па адрасе нашай газеты на старонках свайго "партыйнага друку" ды, найбольш, у інтэрнетфорумах.
Азіраючыся назад нагадаем, што з першых крокаў выдання газеты мы прынцыпова адмежаваліся ад сектанцкай ідэалогіі так званых эмігранцкіх нацыяналпатрыётаў, згуртаваных вакол так званай Рады БНР і блізкіх да яе арганізацый, аснову якіх склалі ў свой час ветэраны калабаранцкіх прафашысцкіх фармаванняў і арганізацый, якія дзейнічалі пад час нямецкафашысцкай акупацыі, а пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ўцяклі ад расплаты й знайшлі прытулкі ў ЗША, Канадзе, іншых краінах, працягваючы культываваць "каштоўнасці" свайго былога "баявога мінулага" на новай глебе ад самых пачаткаў эпохі "халоднай" вайны. І так, фактычна ў нязменным выглядзе аж да другой паловы 90х гадоў мінулага стагоддзя, калі парадзелыя ў выніку натуральнага ўбытку шэрагі "змагароў" трохі папоўніліся за кошт новапрыбылых прадаўжальнікаў "справы", з З.Пазьняком уключна, які ў значнай ступені й актывізаваў новую фазу "змагання".
Тым не менш, колькасна група "беспощадных белорусов" бадай не павялічылася істотна ад самых 90х: на ўсю паўночную Амерыку наўрадці набярэцца больш за дзве сотні  і гэта пры наяўнасці не менш як пары дзесяткаў тысяч этнічных беларусаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША.
Спробы этнасектантаў пашырыць свой уплыў не прывялі і не прыводзяць да поспеху. І прычын таму некалькі: татальная палітызацыя арганізацый беларускай нацыяналістычнай эміграцыі, таталітарная ідэалогія, у аснове якой поўнае непрыняцце беларускага ладу і рэчаіснасці, русафобія, навязванне паліцайскакалабаранцкай "героікі", крайняя нецярпімасць да любых праяваў іншадумства. Ідэйнае ўбоства, маралістычнае пустазвонства, эмігранцкі правінцыяналізм, палітсурагат замест нацыянальнай культуры, бясконцы пошук ворагаў, шматгадовая барацьба вузкага кола супраць усіх і паміж сабой  шызарэчаіснасць так званага "эмігранцкага нацыянальнавызвольнага руху ў вольным свеце" ў суплёце старой генерацыі і маладзейшых ідэйных нашчадкаў.
У гістарычным разрахунку негатыў у з'яве "беларуская палітычная эміграцыя" бадай што пераважыць нешматлікі пазытыў. Небезпадстаўна і невыпадкова жорсткія, амаль зніштажальныя ацэнкі неаднаразова гучалі і з вуснаў саміх эмігрантаў.
Красуй Беларусь, без адчаю, Бо сонца ніхто не патушыць, А людзі... а людзі бываюць Прадажныя юдавы душы.
пісаў у 1955 годзе паэтэмігрант Уладзімір Клішэвіч.
Наша газета, аднак, не ідэалагічная зброя барацьбы з нацыяналсектантамі. Яна застаецца плюралістычнай і адкрытай для самых разнастайных поглядаў і ацэнак, для новых аўтараў і новых прапановаў. Мы не абмежаваны дактрынальнымі ці групавымі рамкамі. Мы "За Беларусь"  за ветлую і ўтульную краіну народаў, культур, моваў, традыцый, за непаўторную і непадзельную частку ўсходнеславянскай цывілізацыі. І сярод дыяспары ў розных краінах свету мы бачым людзей, якія падзяляюць нашы погляды на нашу супольную Краіну.
Гэты нумар газеты  плён калектыўнай працы групы людзей у Амерыцы, якія бралі ўдзел у падрыхтоўцы ці ў розныя спосабы натхнялі і падтрымалі словам і справай яе выхад пасля працяглага маўчання. Дзякуй усім і за ўсё!
Да новых сустрэч!
Юры Васілеўскі
Глядзіце матэрыялы нашай газеты ў інтэрнеце
www.belchas.com

Yury Vasileuski, Editor Паштовы адрас:P.O.Box # 721312 Jackson Heights, N.Y. 11372, USA.
Электронная пошта: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript



У канун прэзыдэнцкiх выбарау

Маёй Беларусі

Маёй любай зямлі шлю паклон,
Беларусь з яе святам віншую!
Пажаданні ёй шчырыя шлю
-Дзе ты знойдзеш краіну такую?!

Не злічыць, колькі гора было
I ахвяр на шляху тваім цяжкім,
Колькі войн праз цябе пралягло
Да таго, як ты стала сучаснай.

Я заўжды шчырым сэрцам з табой,
Край, дзе юнасць прайшлі і маленства,
Дзе магілы радзімых бацькоў.
I няма даражэй таго месца...

Тыя, з колерам неба, палі
I грачышныя, з колерам ружы...
Яны ў сэрцы навекі маім,
Не пагасіць той памяці сцюжа.

Веру ў сілы твае, мая Белая Русь,
Добрых поспехаў у справах жадаю.
Хай імкненні твае, што шануе народ,
Цэлы свет і пайме, і прызнае.

Любоў Андрэеўна Грынкевіч
Эстонія

Белорусское печатное издание в США «Беларускi час» www.belchas.com предлагает сотрудничество всем, кто хочет продвигать свои товары и услуги на американском и канадском рынках, а также предпринимателям, компаниям и госучреждениям, заинтересованным в поиске деловых партнеров в США.

Ваша реклама и объявления будут размещены бесплатно!!!

Готовые рекламные проекты и объявления (на русском, белорусском или английском языках), и любые предложения высылайте на e-mail: beltimes@mail.ru

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ СЕГОДНЯ
Газета "Белорусский Час"



Rating All.BY